Нязгасная лампада духоўнасці

       22 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” прайшоў гістарычны экскурс “Нязгасная лампада духоўнасці”, прысвечаны 555-годдзю з’явы цудатворнай Жыровіцкай іконы і 505-годдзю Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. Бібліятэкар расказала пра гісторыю вёскі Жыровічы, дзе знаходзіцца велічны праваслаўны манастыр, вядомы як у Беларусі, так і за мяжой. Манастыр захаваў традыцыі на працягу пяці стагоддзяў і захоўвае цудатворны абраз Жыровіцкай Багародзіцы. Прысутныя паглядзелі відэаролік ” Лікі Маці Божай. Жыровіцкі абраз Божай Маці ” і азнаёміліся з літаратурнай выкладкай.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *