Чытаем на роднай мове

       21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень  ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Чытаем на роднай мове” для вучняў 8 “А” класа ДУА”СШ №3 г.Ашмяны”. На мерапрыемства была запрошаная мясцовая пісьменніца Адашкевіч Тэрэса Іванаўна, якая на працягу ўсяго мерапрыемства чытала дзецям вершы, спявала песні ўласнага сачынення на беларускай мове. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Зямлі маёй Роднае слова”.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *