20 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Граўжышкі” да Дня роднай мовы прайшоў вусны часопіс “Ветлівыя словы роднай мовы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел маленькія чытачы з дзіцячага садка аг. Граўжышкі. На сустрэчы гучалі песні і вершы на беларускай мове, якія стваралі ўтульную атмасферу. Дзеці актыўна адгадвалі загадкі пра ветлівыя словы, што спрыяла не толькі вывучэнню мовы, але і развіццю іх камунікатыўных навыкаў.
