15 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшоў вечар-успамін “Жывая памяць” у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. Удзельнікі пазнаёміліся з землякамі Янушкевічам Іванам і Васілеўскім Віктарам, якія прайшлі афганскую вайну. Была прадстаўлена тэматычная выстава “Адклікаецца болем Афган”, а прагляд відэароліка нагадаў пра перажытае. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў. На заканчэнне наведалі магілу Дасюкевіча Анатоля, усклаўшы кветкі і запаліўшы свечкі.
