8 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшла патрыятычная гадзіна “Замест дзяцінства была вайна”, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Агляд літаратуры тэматычнай выставы “Крочылі побач дзяцінства і вайна” яшчэ больш пазнаёміў чытачоў з тым часам, калі дзеці разам з дарослымі абаранялі Радзіму. Удзельнікі шмат даведаліся аб піянерах-героях, мужных і стойкіх. Дзяцей зацікавілі кнігі В. Кудлачова “Вайна вачыма дзіцяці”, “Піянеры-героі”, “Ніколі не забудзем” і многія іншыя. Прагледзеўшы відэаролік яшчэ больш упэўніліся, якім коштам дасталася Перамога. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых дзяцей-герояў на вайне.
