Храм кнігі – бібліятэка

       30 студзеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы была праведзена экскурсія “Храм кнігі – бібліятэка” для вучняў 7 “А” класа ДУА “Гімназія №1 г.Ашмяны”. Дзеці з цікавасцю зазірнулі ў чытальную залу, абаненцкі аддзел і на абанемент па абслугоўванні дзіцячага чытача. У ходзе экскурсіі яны даведаліся гісторыю бібліятэкі, пазнаёміліся з выставамі, якія знаходзяцца ў яе сценах, і даведаліся пра мноства паслуг, якія прадстаўляюцца чытачам. Навучэнцы азнаёміліся з фондам абанемента і чытальнай залы, а таксама з навінкамі літаратуры. Акрамя таго, ім распавялі, як стаць чытачом нашай бібліятэкі.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *