30 студзеня Ашмянская раённая бібліятэка правяла літаратурна-музычную кампазіцыю “Жыццё і лёс роднага краю” у гонар 85-годдзя ўтварэння Ашмянскага раёна. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 “А” класа ДУА “Гімназія №1 г.Ашмяны”. Бібліятэкары расказалі дзецям пра гісторыю горада і раёна, а таксама паказалі відэафільм “Прыгранічны горад Ашмяны”, які пагрузіў удзельнікаў у атмасферу роднага краю. Праграма суправаджалася прэзентацыяй “Зямля Ашмянская – жамчужына стагоддзяў”, з дапамогай якой, школьнікі пазнаёміліся з культурнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі раёна.
