Няма лепшай на свеце зямлі

       19 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Гродзі” прайшла гісторыка-краязнаўчая вандроўка “Няма лепшай на свеце зямлі”, прымеркаваная да 85-годдзя Ашмянскага раёна. Была аформлена кніжная выстава “Зямля мая родная – Ашмянскі край”. Бібліятэкар разам з дзецьмі  зазірнулі ў мінулае Ашмяншчыны і даведаліся пра ўнікальнасць нашага краю, які славіцца цудоўнымі помнікамі старажытнасці. Расказала пра непаўторныя краявіды і працавітых людзей, а таксама пра карані гістарычнай велічы і багатую спадчыну. Дзеці былі вельмі зацікаўлены краязнаўчай літаратурай з выставы.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *