Зімовыя забавы і бяспека

       21 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” прайшла гадзіна бяспекі “Зімовыя забавы і бяспека”. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з матэрыяламі выставы “Каб зіма была бяспечнай”. У ходзе мерапрыемства былі паказаны відэаролікі, праведзены віктарыны і пазнавальна-гульнявыя заданні, што дазволіла ўсім паўтарыць і замацаваць правілы бяспечных паводзін у зімовы час. У завяршэнне ўсім прысутным былі падораны закладкі-памяткі з асноўнымі правіламі бяспекі зімой.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *