Жыццё і лёс Ашмянскага раёна

       18 студзеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Жыццё і лёс Ашмянскага раёна” прысвечанае 85-годдзю Ашмянскага раёна. Навучэнцы 4х класаў ДУА “Гімназіі № 1 г.Ашмяны” пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Ашмяншчына – выток маёй Радзімы”, здзейснілі завочнае падарожжа па славутасцях і памятных мясцінах Ашмянскага раёна, даведаліся пра вядомых ураджэнцаў Ашмян — пісьменнікаў, мастакоў, вайскоўцаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці адказалі на пытанні “Што значыць Ашмяны ў тваім жыцці?”, “Чым табе падабаецца горад?”, “Якія месцы адпачынку ты наведваеш з бацькамі?”, “Якім ты бачыш Ашмяны ў будучыні?». Мерапрыемства выклікала шчырую цікавасць у дзяцей і спрыяла фарміраванню асобаснай пазіцыі грамадзяніна, выхаванню патрыятызму, павагі, гонару і любові да сваёй малой радзімы, да Айчыны, іх мінулага і сучаснасці. Але галоўны вынік сустрэчы – гэта новыя веды, якія дзеці атрымалі падчас мерапрыемства.

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *