Паважаныя юныя чытачы! ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” запрашае Вас азнаёміцца з тэматычнай паліцай “Дзецям пра выбары”, якая прысвечана важнай грамадска-палітычнай падзеі ў Рэспубліцы Беларусь – выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года. Што такое выбары і чаму важна ў іх удзельнічаць? Што такое выбарчае права і якія яго прынцыпы? На гэтыя і многія іншыя пытанні юныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь змогуць знайсці адказы ў нас у бібліятэцы. Кніжная паліца будзе працаваць да 26 студзеня 2025 года ўключна. Прыходзьце, будзем рады вас бачыць у нашай бібліятэцы.
