15 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшла інфармацыйна-краязнаўчая гадзіна “Вехі гісторыі Ашмянскага раёна. Ад выбараў да выбараў”, прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Ашмянскага раёна. Удзельнікамі мерапрыемства сталі жыхары аг. Кальчуны. Бібліятэкар падрыхтавала тэматычную падборку літаратуры, з якой пазнаёміла прысутных. Гэта дазволіла ўдзельнікам паглыбіць свае веды аб Ашмянскім раёне і, у прыватнасці, аб роднай мясцовасці. Падчас мерапрыемства прысутныя ўспаміналі значныя падзеі, разважалі пра дасягненні раёна за 85 гадоў яго існавання, што стварыла атмасферу яднання і гонару за сваю гісторыю.
