12 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” адбылася літаратурная сустрэча “Халакост: попел вайны”. Дзеці даведаліся пра трагедыю яўрэйскага народа і яе адлюстраванне ў мастацкай літаратуры. Бібліятэкар патлумачыла тэрмін “Халакост” і распавяла пра пачатак катастрофы, жыццё ў гета і масавыя забойствы ў канцлагерах. Аповед спалучаўся з апавяданнямі пра кнігі з выставы “Памяць пра Халакост” і чытаннем урыўкаў з іх.
