6 студзеня філіял “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” сумесна з філіялам “Сельскі клуб аг. Навасёлкі” правялі абрад калядавання “Ідзе каляда, калядуючы”. У гэты дзень удзельнікі сабраліся, каб падарыць жыхарам аграгарадка цяпло і радасць Раства Хрыстова. Гучалі песні, віншаванні і добрыя словы, напоўненыя святлом і надзеяй. Калядоўшчыкі прынеслі ў дамы людзей атмасферу свята і нагадалі пра важнасць дабрыні і клопату адзін пра аднаго.
