У снежным царстве, у казачнай дзяржаве

        3 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” прайшла гульнявая праграма “У снежным царстве, у казачнай дзяржаве”, у якой прымалі ўдзел выхаванцы лагера СШ №1 імя           М.М. Гружэўскага. Падчас праграмы дзеці з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх гульнях і правільна адказвалі на пытанні, праяўляючы свае веды і спрыт. Дзецям была прадстаўлена кніжная выстава      “З новай кнігай у Новы год”. Бо кніга ў Новы год — самая дзіўная, чараўнічая і цудоўная для ўсёй сям’і! Бібліятэкар таксама правяла агляд кніг, распавёўшы дзецям пра цуды і прыгоды, якія чакаюць іх на старонках кніг.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *