28 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” адбылася гутарка-дыялог “Моладзь аб здаровым ладзе жыцця”. Бібліятэкар запрасіла загадчыцу Будзёнаўскага ФАПа Завадскую М. В. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся тэмы правільнага харчавання, фізічнай актыўнасці. Марына Вацлаваўна падкрэсліла значнасць рэгулярных медыцынскіх аглядаў і вядзення актыўнага ладу жыцця для падтрымання здароўя.
