27 снежня філіял “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” наведалі выхаванцы дзіцячага садка. Дзеці з вялікай цікавасцю разглядалі малюнкі і ілюстрацыі, прысвечаныя святу Новага года. Бібліятэкар падрыхтавала для дзяцей займальныя гісторыі і апавяданні пра зімовыя прыгоды, што зрабіла сустрэчу яшчэ больш запамінальнай. Такое мерапрыемства не толькі забаўляе, але і натхняе малых на чытанне і знаёмства з кнігамі!







