26 снежня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы праведзена экскурсія “Дом, дзе жывуць кнігі” для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Ашмяны”. Бібліятэкар правяла з дзецьмі гутарку аб паважным стаўленні да кніг, аб правілах карыстання імі і тэрмінах вяртання кніг у бібліятэку. У заключэнне экскурсіі дзеці адпачылі ў навагодняй гульнявой зоне.
