Навагоднія прыгоды дзяцей

        26 снежня ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” прайшоў навагодні фэст “Навагоднія прыгоды дзяцей”, на які  бібліятэкар запрасіла школьнікаў з ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ашмяны імя М. М. Гружэўскага”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі актыўна адказвалі на пытанні і разгадвалі герояў казак, акунаючыся ў атмасферу чараўніцтва і свята. Бібліятэка стала месцам, дзе зімовыя прыгоды і казачныя гісторыі аб’ядналі дзяцей у адным вясёлым свяце!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *