21 снежня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылося літаратурнае асарці “Зімовай казачнай парой”. Вучні з ДУА “Цудзенішска сярэдня школа” даведаліся цікавыя факты аб падрыхтоўцы і святкаванні Новага года ў Бразіліі, Англіі, Аўстраліі і іншых краінах свету, аб тым, якім розным можа быць галоўны персанаж свята – Дзед Мароз. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў навагодняй віктарыне.
