20 снежня Ашмянскую раённую бібліятэку наведалі вучні з ДУА “Цудзенішская сярэдняя школа”. Бібліятэкары правялі для дзяцей экскурсію па бібліятэцы “Краіна Чыталія”, а таксама расказалі пра важнасць і неабходнасць чытаць кнігі не толькі ў школьную пару, але і ў перыяд канікул.
