20 снежня ў ДУА “Кракоўскі дзіцячы сад” бібліятэкар правяла ўрок інфармацыйнай культуры “Твае першыя энцыклапедыі”. Дзецям былі прадастаўлены кнігі з серыі “Маленькі прафесар”. Дзеці з цікавасцю гарталі кнігі, задавалі пытанні і знаходзілі адказы на іх самастойна. Гэты занятак спрыяў развіццю іх дапытлівасці і жадання пазнаваць новае, а таксама дапамог сфармаваць навыкі працы з інфармацыяй і кнігамі. Урок прайшоў у прыязнай атмасферы, і кожны з дзяцей змог адчуць сябе сапраўдным даследчыкам.
