9 кастрычніка ў сельскай бібліятэцы аг. Кальчуны, у рамках бібліятэчнага патрыятычнага праекта “Генацыд-боль беларускай зямлі”, бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі заключную прэзентацыю кніжнай экспазіцыі “Генацыд. Наша памяць і боль”. На мерапрыемства былі запрошаны: С. В. Малец, намеснік пракурора Ашмянскага раёна, Л. І. Янушкевіч, старшыня Кальчунскага сельвыканкама, П. Л. Тармасевіч, настаўнік па ваенным патрыятычным выхаванні Кальчунскай СШ, Д. П. Купрыянюк, спецыяліст па сацыяльнай рабоце тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна. Экспазіцыя была прысвечана трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны і генацыду мірнага насельніцтва, які ажыццяўляўся нацысцкімі акупантамі на беларускай зямлі.