Пяшчотны анёл па імені мама

       14 кастрычніка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы да Дня маці адбылася літаратурна-паэтычная кампазіцыя Пяшчотны анёл па імені мама” для вучняў 8 класаў ДУА “Гімназія № 1”. Дзеці даведаліся гісторыю ўзнікнення гэтага легендарнага свята і пазнаёміліся з традыцыямі яго святкавання ў розных краінах свету. Таксама была абмеркавана важнасць галоўных якасцяў, якімі валодае кожная мама. Навучэнцы праслухалі музычныя кампазіцыі, прысвечаныя самым дарагім і блізкім людзям — нашым мамам, і паглядзелі відэа “Прыпавесць пра маму”. У канцы мерапрыемства кожны з навучэнцаў напісаў свае лепшыя пажаданні сваім маці. Мерапрыемства суправаджалася паказам прэзентацыі пад назвай “Пяшчотны анёл па імені мама”, што дадало асаблівую атмасферу да гэтай кранальнай падзеі.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *