Звесткі аб музейным пакоі Дугі Струвэ СБ аг. Гальшаны

Музей Дугі Струвэ (музейны пакой)
Сельская бібліятэка аграгарадка Гальшаны ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”.
Адрас: 231120 аг. Гальшаны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, вул. Ашмянская, 3.
Час працы: 09.00 – 18.00, выхадны – няма, абед – 13.00 – 14.00.
Тэлефон: (8-01593) 75992.
       Музей Дугі Струвэ (музейны пакой) створаны пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў 2013 годзе.
Дуга Струвэ – самае доўгае градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна, калі-небудзь праведзенае наземнымі даследчыкамі да XX ст., было выканана 200 гадоў таму навуковай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Васіля Струвэ. У працэсе вымярэння было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін, адзін з якіх, пункт Тупішкі, знаходзіцца побач з Гальшанамі. Аб’ект унесены ў 2005 г. у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
 

Месца: