29 кастрычніка ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Баруны” для вучняў 7–11 класаў Барунскай сярэдняй школы адбыўся бібліятэчны квіз “Мая Беларусь”. Мерапрыемства прайшло ў фармаце каманднай гульні і складалася з 13 раўндаў. Удзельнікі змаглі праверыць свае веды па самых розных тэмах, звязаных з гісторыяй, культурай, традыцыямі і прыродай нашай краіны.
Падчас квіза школьнікі адказвалі на пытанні пра міфы Беларусі, беларускія народныя святы і абрады, імёны мінулага, народныя музычныя інструменты, гарады, птушак, жывёльны і раслінны свет, рэкі і азёры Беларусі.
У ходзе гульні школьнікі прадэманстравалі добрыя веды пра нашу цудоўную краіну, эрудыцыю, кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Дапамагала ўдзельнікам у пошуку адказаў кніжная выстава “Мая малая Радзіма”. Прадстаўленая на ёй літаратура стала надзейным памочнікам у выкананні нават самых складаных заданняў.







