29 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” адбыўся гістарычны экскурс “Гісторыя праз лёсы жанчын: пяць лёсаў Гродзеншчыны”, які прайшоў у рамках бібліятэчнага марафону-конкурсу “Жаночыя лёсы Гродзеншчыны”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыямі пяці жанчын, чые лёсы ў той ці іншай ступені былі звязаны з нашым краем: тут яны нарадзіліся, уступалі ў шлюб, знаходзілі прытулак, ратаваліся ад пераследу або стваралі свае літаратурныя творы. Гэта Васіліса Гальшанская, Барбара Радзівіл, Саламея Русецкая, Эліза Ажэшка і Алаіза Пашкевіч. Кожная з гэтых жанчын — яркая і непаўторная асоба, чый жыццёвы шлях стаў часткай гісторыі нашага краю. Іх лёсы — гэта гісторыі сілы духу, веры, мужнасці і любові да роднай зямлі.Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Дочкі беларускай зямлі”, якая пазнаёміла наведвальнікаў з літаратурай пра жыццё і дзейнасць выдатных жанчын Беларусі.







