Ашмяны — горад, які можа здзіўляць!

        29 кастрычніка супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі сярэднюю школу № 2, дзе для вучняў 7 “А” класа правялі краязнаўчае падарожжа “Ашмяны — горад, які можа здзіўляць”. Дзеці адправіліся ў захапляльнае падарожжа па старонках гісторыі роднага горада. Бібліятэкары пазнаёмілі школьнікаў з цікавымі гістарычнымі фактамі, расказалі пра значныя мясціны, архітэктурныя помнікі і будынкі Ашмян, якія захоўваюць памяць пра мінулае і з’яўляюцца важнай часткай яго культурнай спадчыны. Бо каб адкрыць для сябе нешта дзіўнае, часам дастаткова ўважлівей прыгледзецца да месца, у якім жывеш!