21 кастрычніка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы да Дня бацькі адбыўся творчы час “Мой тата самы лепшы”. У гэты дзень дзеці разам з матулямі стваралі святочныя паштоўкі для сваіх любімых татаў. Маленькія ўдзельнікі з вялікім стараннем і натхненнем працавалі над сваімі творчымі задумамі, а матулі з радасцю дапамагалі ўвасабляць іх у жыццё. Кожная паштоўка атрымалася асаблівай, бо была напоўнена дзіцячай любоўю, пяшчотай і цеплынёй. Колькі радасці і шчырых эмоцый было ў гэты момант! Бо самая дарагая падзяка для таты — гэта ўвага, клопат і падарунак, зроблены сваімі рукамі.







