22 кастрычніка наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў наведалі выставу ікон Ядвігі Сенько “Зіхатлівае святло іконы”, якая экспануецца ў Ашмянскай раённай бібліятэцы.
Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі гасцей з творчасцю Ядвігі Сенько, расказалі пра яе жыццё і дзейнасць, а таксама пра іконы, створаныя аўтаркай.
Знаёмства з выставай стала цудоўнай магчымасцю далучыцца да духоўнай і культурнай спадчыны, даведацца больш пра мастацтва іканапісу, адчуць прыгажосць і глыбіню святых вобразаў.
Такія сустрэчы ўзбагачаюць унутраны свет, дораць новыя ўражанні і дапамагаюць адкрыць для сябе дзіўны свет мастацтва і духоўнасці.







