У Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча “Паэзія як музыка душы”, прысвечаная юбілею ашмянскай паэтэсы Святланы Анатольеўны Мухо. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” сумесна з Аддзяленнем падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання павіншавалі юбілярку і пажадалі ёй моцнага здароўя, натхнення, новых творчых ідэй і поспехаў на літаратурнай ніве. У гэты дзень у адрас Святланы Анатольеўны гучалі шчырыя віншаванні і добрыя пажаданні. Музычныя нумары стварылі асаблівую святочную атмасферу, а ўдзельнікі сустрэчы чыталі вершы з паэтычных зборнікаў Святланы Мухо — творы, знаёмыя і любімыя многімі чытачамі.
Светлана Мухо падзялілася ўспамінамі пра пачатак свайго творчага шляху, расказала пра тое, што натхняе яе на стварэнне вершаў, і з цеплынёй распавяла пра сваё літаратурнае захапленне і творчасць.







