Литературный ералаш «Школьно-прикольно» — к Дню знаний

        2 верасня ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” да Дня ведаў прайшоў літаратурны ералаш «Школьно-прикольно». З добрым настроем хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў займальнае падарожжа ў свет ведаў, дзе змаглі прадэманстраваць сваю эрудыцыю, кемлівасць і знаходлівасць. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях, конкурсах і віктарынах. Яны праверылі свае веды, праявілі кемлівасць і знаходлівасць, а таксама атрымалі шмат станоўчых эмоцый і добра правялі час разам. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Дэгустацыя кніжных навінак”, на якой юныя чытачы пазнаёміліся з цікавымі і займальнымі кнігамі. Кожная з іх запрашала хутчэй узяць яе ў рукі і адправіцца ў захапляльнае падарожжа па старонках.