Знать об этом должен каждый: БЕЗОПАСНОСТЬ — это важно

        28 жніўня ў філіяле “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Боруны” з візітам пабывалі выхаванцы дзіцячага сада. Для маленькіх гасцей была падрыхтавана тэматычная выкладка літаратуры «Знать об этом должен каждый: БЕЗОПАСНОСТЬ — это важно», дзе прадстаўлены яркія і пазнавальныя кнігі пра правілы паводзін. Бібліятэкар правяла агляд выданняў і даступна расказала дзецям пра бяспеку на дарозе, у побыце і падчас прагулак, а таксама патлумачыла, як правільна паводзіць сябе ў экстраных сітуацыях. Дзеці з цікавасцю разглядалі кнігі, задавалі пытанні і дзяліліся ўражаннямі.