Дзень пірага

        27 жніўня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла аматарская сустрэча “Мудрасць +” на тэму “Дзень пірага”. Цёплая і ўтульная сустрэча сабрала аматараў хатняй выпечкі і сямейных рэцэптаў. Удзельнікі дзяліліся праверанымі рэцэптамі, успаміналі сямейныя традыцыі, расказвалі цёплыя гісторыі, звязаныя з кулінарыяй, і з радасцю знаходзілі новыя ідэі для ўласных выпечак. Мерапрыемства суправаджалася кніжнай выставай “Кулінарнае падарожжа”, на якой была прадстаўлена падборка кулінарных выданняў: аповеды пра гастранамічныя традыцыі і кнігі з рэцэптамі для ўсёй сям’і. Акрамя таго, адбылася прэзентацыя, падчас якой бібліятэкар пазнаёміў з цікавымі назвамі розных пірагоў і парэкамендаваў кнігі, дзе можна знайсці іх рэцэпты. Завяршылася сустрэча віктарынай: па інгрэдыентах удзельнікі павінны былі адгадаць назву пірага.