28 жніўня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі прадставілі на свяце в. Будзёнаўка “Добрыя суседзі” сямейную інтэрактыўную бібліяпляцоўку “Код сям’і”. Госці свята змаглі пазнаёміцца з тэматычнай кніжнай выставай “Сямейныя гісторыі на кніжнай паліцы”, паўдзельнічаць у сямейных віктарынах, а таксама прайсці інтэрактыўныя заданні, накіраваныя на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей і супрацоўніцтва паміж пакаленнямі. Асаблівай радасцю для дзяцей сталі магчымасці пагуляць у напольную хадзілку і пафарбаваць. Бібліяпляцоўка сабрала сем’і ў цёплай, сяброўскай атмасферы: дзеці і дарослыя з задавальненнем далучаліся да кніг, дзяліліся гісторыямі, знаходзілі новыя ідэі і атрымлівалі карысныя веды.








