Сам сабе адвакат

     23 лістапада бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кольчуны” запрасіла ў бібліятэку малодшых школьнікаў на час прававых ведаў “Сам сабе адвакат”. Разам з дзецьмі ўспомнілі пра правы і абавязкі дзіцяці.

Шмат ўвагі было нададзена галоўным кнігам закона: “Канстытуцыі РБ” і “Зборніку прававых актаў аб правах дзіцяці”. У гульнявой форме разам з казачнымі героямі з любімых кніг, прадстаўленых на выставе “Свет тваіх правоў” у раздзеле “Права дзіцяці ў казках”, разглядалі розныя сітуацыі, дзе кожны мог выказаць сваю думку.

Для замацавання ведаў паглядзелі мультфільмы “Азбука правоў дзіцяці”. Многія кнігі з выставы зацікавілі дзяцей, і яны ўзялі іх для хатняга чытання.

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *