7 жніўня філіял “Сельскую бібліятэку в. Будзёнаўка” наведалі юныя чытачы бібліятэкі. Для іх была правядзена экскурсія ў музей в. Будзёнаўка “Гісторыя ў прадметах і рэчах”. Дзеці з задавальненнем паслухалі легенду пра паходжанне назвы нашай вёскі, змаглі паглядзець і нават пакратаць рукамі рэчы і прадметы. У завяршэнні экскурсіі бібліятэкар запрасіла ў бібліятэку, каб даць масу найцікавых кніг, якія дэталёва распавядаюць пра гісторыю жыцця нашых продкаў.
Бібліятэкар таксама правяла для дзяцей агляд сацыяльна значнай дзіцячай літаратуры і падрыхтавала кніжную выкладку “Заходзьце на навінкі”. На выставе знаходзіліся кнігі, якія дапамагаюць дзецям разумець важныя жыццёвыя тэмы: сяброўства, узаемадапамогу, павагу да старэйшых, адказнасць і талерантнасць. Падчас агляду бібліятэкар распавела пра выбраныя выданні, параіла кнігі для розных узростаў і адказала на пытанні юных чытачоў. Выстава ўключала як класічныя творы, так і сучасныя кнігі, што ўжо палюбіліся дзецям. Кожны мог падабраць кнігу па інтарэсах і атрымаць параду.













