31 ліпеня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны” арганізавала для дзяцей бібліяпляцоўку “На канікулы з кнігай”. Дзецям было прапанавана шмат цікавых настольных гульняў, размалёвак. Можна было паспаборнічаць з сябрамі, праверыць сваю трапнасць, спрыт рук і глядзельную памяць. Дарослыя і дзеці не пакінулі без увагі кніжную выставу “На канікулы з кнігай”.







