29 ліпеня ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” адбыўся ўрок экалогіі “Здароўе і прырода — наш выбар”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра тое, як чыстае паветра, сонца і вада спрыяюць захаванню здароўя чалавека. Асаблівая ўвага была нададзена карысным уласцівасцям лекавых раслін, а таксама правілам бяспечных і адказных паводзін у прыродзе. Для замацавання атрыманых ведаў была праведзена пазнавальная гульня “Карысна — шкодна”, у якой дзеці з цікавасцю вызначалі, якія звычкі і ўчынкі дапамагаюць захоўваць здароўе і берагчы навакольнае асяроддзе. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі падвялі вынікі ўрока, падзяліліся сваімі меркаваннямі і выказалі гатоўнасць клапаціцца пра прыроду, беражліва ставіцца да яе багаццяў і весці здаровы лад жыцця. Экалагічны ўрок стаў добрай нагодай яшчэ раз нагадаць, што здароўе чалавека і захаванне прыроды непарыўна звязаныя паміж сабой, а адказныя адносіны да навакольнага свету — гэта клопат пра будучыню кожнага з нас.







