Кнігі — нашы сябры

        29 ліпеня супрацоўнікі філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” арганізавалі бібліядэсант у Гальшанскі дзіцячы сад на тэму “Кнігі — нашы сябры”. Падчас сустрэчы бібліятэкары пазнаёмілі выхаванцаў з паняццем бібліятэкі, расказалі, для чаго яна патрэбна, і нагадалі, чаму кнігі называюць сапраўднымі сябрамі чалавека. Асаблівая ўвага была нададзена беражлівым адносінам да кніг і важнасці чытання з ранняга ўзросту. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з некалькімі цікавымі кнігамі, паслухалі ўрыўкі з твораў, абмеркавалі прачытанае, прынялі актыўны ўдзел у вясёлых гульнях на ўвагу і памяць, а таксама ў гульнях-перайманнях. Напрыканцы сустрэчы маленькія ўдзельнікі вывучылі прыказку пра карысць чытання і яшчэ раз пераканаліся, што кніга — гэта надзейны сябар, які адкрывае дзверы ў свет ведаў, дабрыні і фантазіі.