24 ліпеня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі арганізавалі бібліяпляцоўку “Лета. Кніга. Настрой” для дзяцей, якія пражываюць на вуліцы Заходняй. Бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей цікавыя кнігі і маляўнічыя часопісы, якія прыцягнулі ўвагу разнастайнасцю тэм і займальнымі ілюстрацыямі.
Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікала вясёлая падлогавая гульня-вандроўка, якая дапамагла не толькі весела правесці час, але і праявіць кемлівасць, уважлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Сонечнае надвор’е, добры настрой і пазнавальныя забавы зрабілі летні адпачынак яшчэ больш насычаным і цікавым.
Падчас сустрэчы дзеці ахвотна разглядалі кнігі, дзяліліся сваімі чытацкімі захапленнямі, адказвалі на пытанні і ўдзельнічалі ў гульнях.







