8 ліпеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” сумесна з работнікамі філіяла “Сельскі клуб аг. Кальчуны” была праведзена пазнавальна-інтэлектуальная праграма “Што мы ведаем пра вайну?”, прымеркаваная да Дня вызвалення горада Ашмяны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Удзельнікі мерапрыемства актыўна выконвалі разнастайныя заданні, звязаныя з памятнымі датамі і падзеямі ваенных гадоў на Ашмяншчыне. Юным удзельнікам былі прадстаўлены кнігі ваеннай тэматыкі. Падчас сустрэчы яшчэ раз узгадалі герояў, якія вызвалялі Ашмяны, праявіўшы выключную мужнасць і самаахвярнасць.Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі відэафільм, прысвечаны святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.









