З 2 па 4 ліпеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” дзейнічала выстава-віктарына “Наш дом — Беларусь”, якая прапанавала чытачам магчымасць пашырыць свае веды пра гісторыю, культуру, традыцыі і дзяржаўныя сімвалы нашай краіны.Усе жадаючыя прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне, прысвечанай Беларусі. Адказы на яе пытанні ўдзельнікі маглі знайсці, уважліва азнаёміўшыся з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе. Такая форма работы спрыяла развіццю цікавасці да кнігі, самастойнаму пошуку інфармацыі і паглыбленню ведаў пра родную зямлю.За актыўны ўдзел і правільныя адказы ўдзельнікі віктарыны былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі беларускай вытворчасці.







