Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Ашмянская раённая бібліятэка падрыхтавала для жыхароў і гасцей горада інтэрактыўную бібліяпляцоўку “Радуга детства”, якая стала сапраўдным месцам радасці, творчасці і сустрэчы з кнігай. Бібліятэкары выйшлі на адкрытую пляцоўку, каб паказаць: чытаць, гуляць і цікава праводзіць вольны час можна не толькі ў сценах бібліятэкі, але і пад адкрытым небам.Для ўдзельнікаў былі арганізаваны:аквагрым, дзякуючы якому дзеці ператвараліся ў любімых казачных і мультыплікацыйных персанажаў;бяспройгрышная латарэя, у якой кожны ўдзельнік атрымаў прыемны падарунак;кніжныя выставы пад адкрытым небам, дзе можна было пазнаёміцца з цікавай літаратурай і выбраць кнігу для летняга чытання.Бібліятэкары дарылі ўдзельнікам добры настрой, а дзіцячыя ўсмешкі, шчыры смех і цікавасць да кнігі сталі найлепшым пацвярджэннем таго, што чытанне аб’ядноўвае, натхняе і дорыць незабыўныя ўражанні.







