Чытаем, гуляем адпачываем

       26 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прыняла ўдзел у свяце-адпачынку “Фальклорная карусель”. Бібліятэкар арганізавала летнія забаўляльныя чытанні пад адкрытым небам “Чытаем, гуляем адпачываем”. Дзеці і іх бацькі мелі магчымасць пазнаёміцца не толькі з літаратурай беларускага фальклору, але і з іншымі новымі кнігамі. Гарталі, чыталі, ляпілі, малявалі, гулялі ў розныя гульні, танцавалі –  усё гэта садзейнічала добраму і карыснаму  адпачынку на свежым паветры разам з сябрамі і роднымі.