Нясумныя канікулы

       17 чэрвеня Ашмянская раённая бібліятэка з бібліяпляцоўкай “Нясумныя канікулы” наведала выхаванцаў летняга аздараўленчага лагера «Шмеленок» Гальшанскай СШ. Бібліятэкары прапанавалі дзецям забаўляльна-гульнявую праграму «Почитаем, поиграем, отдохнем», якая складалася з розных конкурсаў, заданняў. Пачалося ўсё з “бегавой размінкі”, а далей – “эстафета з мячом”,  эстафеты “вушка іголкі”, “кенгуру”, “тры скачка”, гульні “рэпка”, “каракаціца”, “пераправа”, “прыгажуня” і г.д. Завяршальным этапам была гульня “Літаратурны дартс”. Пабудаваная па прынцыпе спартыўнай гульні дартс, толькі замест металічных дроцікаў валаны на ліпучках,  яна вельмі захапіла рабят. Адказы на пытанні сектараў:  “казачны свет”, “героі і прыгоды”, “кнігі і чытацкія веды”, “паэты і пісьменнікі” падштурхнулі дзяцей успомніць літаратурных герояў  і кнігі. Знайсці адказы на пытанні можна было, звярнуўшыся да кніжных выстаў “Канікулы з кнігай” і “Лета. Кніга. Настрой”. Тут жа  можна было скарыстацца паслугай “Аквагрым” – па жаданні  бібліятэкар-майстра наносіла малюнак на тварык дзіцяці. На працягу ўсяго спартыўна-забаўляльнага  мерапрыемства на бібліяпляцоўцы было шумна і весела. І хоць з-за дрэннага надвор’я дзея адбывалася не на вуліцы, як планавалася, а ў памяшканні,  хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі вялікі запас энергіі як фізічна так  і інтэлектуальна.