17 чэрвеня Ашмянская раённая бібліятэка запрасіла выхаванцаў школьнага лагера СШ № 3 «СледОпыт» на займальную гульню-падарожжа “Героі міфаў і легенд Беларусі”, у ходзе якой школьнікі бліжэй пазнаёміліся з міфічнымі персанажамі, такімі як Лесавік, Балотнік, Гаявік, Жыцень, Леля, Зюзя і іншыя, якіх нашы продкі не толькі асцерагаліся, але і шанавалі, бо жылі ў суладдзі з прыродай і бераглі яе. Даведацца аб усім гэтым дзецям дапамагла гульня “Кола міфаў” і тэматычная выстава “Свет беларускай міфалогіі”.






