9 чэрвеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася пазнавальная акцыя “Дрэва сямейных каштоўнасцей”, удзельнікамі якой сталі выхаванцы летняга аздараўленчага лагера сярэдняй школы №2.
Дзеці пазнаёміліся з важнасцю сямейных традыцый, каштоўнасцей і ўзаемаразумення ў сям’і. У інтэрактыўнай форме хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі “лісточкі” з уласнымі думкамі пра тое, што робіць сям’ю дружнай і моцнай, і разам фарміравалі дрэва, якое сімвалізуе сямейнае цяпло і клопат.
Мерапрыемства спрыяла развіццю творчага мыслення, уменню выражаць свае думкі і ўмацаванню сяброўскіх адносін сярод удзельнікаў.







