Лэпбук – гісторыя # 4 рэгіёна

       6 чэрвеня на X абласным фестывалі кнігі “Гродзенскі ЛітФэст” у рамках XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу “Лэпбук – гісторыя # 4 рэгіёну”.
       Дыпломам II ступені ў намінацыі “Гістарычнае Прынямонне” ўзнагароджана ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” за лэпбук “Гальшанскі замак”.
       Лэпбук уяўляе сабой унікальны інтэрактыўны адукацыйны матэрыял, які дазваляе пазнаёміцца ​​з гісторыяй і архітэктурнай спадчынай Гальшанскага замка. Падчас стварэнняў праекта бібліятэкары выкарыстоўвалі гістарычныя крыніцы, архіўныя матэрыялы і мастацкія элементы, што зрабіла яго цікавым і даступным для чытачоў усіх узростаў.