7 чэрвеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” была аформлена кніжная выстава “Пуцяводная зорка Беларусі”, прысвечаная 925-годдзю з дня нараджэння прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Наведвальнікі выставы змаглі пазнаёміцца з цікавымі фактамі з жыцця заснавальніцы Полацкага манастыра, а таксама з падборкай вершаў і празаічных твораў, прысвечаных першай беларускай асветніцы. Духоўная спадчына Еўфрасінні Полацкай працягвае заставацца важнай часткай нацыянальнай культуры і служыць крыніцай натхнення для сучаснага пакалення.






